Адрас: 225710, г. Пінск, вул. Кулікава, 29
Начальнік аддзела - Місюкавец Таццяна Уладзіміраўна
кабінет № 5, тэлефон: 31-64-01,
Прыёмныя дні: панядзелак - пятніца з 8.00-13.00 і з 14.00-17.00
- спецыяліст па арганізацыі грамадскіх работ і самазанятасці беспрацоўных: кабінет № 5, тэл. 32-34-92.
- спецыяліст па садзейнічанні ў працаўладкаванні, прафесійнаму навучанню і прафарыентацыі: кабінет № 4, 32-20-62;
Асноўныя задачы аддзела:
- рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва і забеспячэнне грамадзянам адпаведных гарантый на адміністрацыйнай тэрыторыі горада Пінска;
- ацэнка стану і прагноз развіцця гарадскога рынку працы;
- распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў па садзейнічанні занятасці насельніцтва горада Пінска;
- арганізацыя працы па ўліку і складанню статыстычнай справаздачнасцi;
- падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў, якія характарызуюць стан з занятасцю насельніцтва;
- падрыхтоўка праектаў рашэнняў па пытаннях занятасці, якія ўносяцца на пасяджэнні гарвыканкама;
- павышэнне эканамічнай зацікаўленасці наймальнікаў у захаванні дзеючых і стварэнні новых працоўных месцаў, інфармаванне аб парадку і ўмовах прадастаўлення бюджэтных пазык наймальнікам пад стварэнне новых працоўных месцаў;
- садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці;
-арганізацыя прафесійнай арыентацыі незанятага насельніцтва, накіраванне беспрацоўных на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі;
- арганізацыя працы па працаўладкаванні беспрацоўных з ліку выпускнікоў дзяржаўных устаноў адукацыі, а таксама якія прайшлі прафесійнае навучанне па напрамках упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне на працоўныя месцы ў рамках праграмы "Маладзёжная практыка";
- арганізацыя аплатных грамадскіх работ;
- арганізацыя часовай занятасці моладзі, якая навучаецца, ц вольны ад вучобы час;
- арганізацыя работы па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці.