Памер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Звычайная версія сайта
Пошук

Аддзел землеўпарадкавання

Адрас: 225710, г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, 21

Тэл / факс: (8-0165) 31-62-34, 31-62-02 e-mail: pinskgeo@tut.by

Начальнік аддзела Гойка Дзяніс Аляксандравіч

тэл. (8-0165) 31-62-34

Прыёмныя дні: четверг 8.00-13.00

Намеснік начальніка аддзела Гарох Вольга Васільеўна

тэл. (8-0165) 31-62-34

Прыёмныя дні: панядзелак - пятніца з 8.00-13.00

Асноўнай задачай аддзела землеўпарадкавання з'яўляецца ажыццяўленне дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў у галіне выкарыстання і аховы зямель на тэрыторыі г. Пінска.

Аддзел землеўпарадкавання выконвае наступныя функцыі:

1. ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель ад імя гарвыканкама, правядзеннем і якасцю землеўпарадкавальных, зямельна-кадастравых работ;

2. разгляд матэрыялаў па адабранні і выдзяленні зямельных участкаў, прадаўжэнню тэрмінаў карыстання зямельнымі ўчасткамі, змене межаў зямельных участкаў, змене межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, правядзенне пры неабходнасці дадатковых узгадненняў названых матэрыялаў з зацікаўленымі і ўнясенне іх з праектам рашэння на разгляд у гарвыканкам , Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў;

3. разгляд матэрыялаў па спыненні праў на зямельныя ўчасткі на падставах, вызначаных заканадаўствам, і ўнясенне іх з праектам рашэння на разгляд у гарвыканкам;

4. праверка выканання фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі, заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель;

5. падача падатковым органам звестак аб наяўнасці ў фізічных і юрыдычных асоб зямель (у тым ліку пра плошчу, функцыянальным выкарыстанні і мэтавым прызначэнні зямельных участкаў) і звестак аб зямельных участках, якія знаходзяцца ў часовым карыстанні і своечасова не вернутых у адпаведнасці з заканадаўствам, самавольна занятых, якія выкарыстоўваюцца не па мэтавым прызначэнні, якiя не выкарыстоўваюцца юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі на працягу больш за шэсць месяцаў, а грамадзянамі - на працягу больш за адзін год;

6. выяўленне зямель, якія не выкарыстоўваюцца і нерацыянальна выкарыстоўваюцца, унясенне ва ўстаноўленым парадку на разгляд гарвыканкама прапаноў аб іх пераразмеркаванні;

7. ўнясенне ва ўпраўленне землеўпарадкавання аблвыканкама прапаноў аб выкананні праектна-пошукавых, навукова-даследчых і праектна-эксперыментальных работ, звязаных з правядзеннем землеўпарадкавання, зямельна-кадастравых і геадэзічных работ, ажыццяўленнем маніторынгу зямель, выкарыстаннем і аховай зямель на тэрыторыях адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

8. прыпыненне правядзення меліярацыйных, культуртэхнічных, інжынерна-геадэзічных і іншых работ па асваенні і паляпшэнні зямель, якія ажыццяўляюцца без адпаведных праектаў або з адступленнем ад іх;

9. падрыхтоўка для накіравання гарвыканкамам ва ўпраўленне землеўпарадкавання аблвыканкама штогадовых справаздач аб наяўнасці і размеркаванні зямель, аб  дзяржаўным кантролі за выкарыстаннем і аховай зямель, рэкультывацыяй парушаных зямель, здыманнем і выкарыстаннем ўрадлівага пласта глебы;

10. забеспячэнне захоўвання землеўпарадкавальных спраў і матэрыялаў аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў;

11. разгляд у адпаведнасці з заканадаўствам зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб па пытаннях землеўпарадкавання і землекарыстання, вядзенне асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па ўказаных пытаннях;

12. кантроль за выкананнем умоў адводу зямельных участкаў, у тым ліку пакрыццё страт, страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, выкананне тэрмінаў вяртання зямельных участкаў;

13. iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам.

Фотогалерея
На варце закона Дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» Праект SUMCITYNET Праект "Здаровы горад" Указ № 143 "Аб падтрымцы эканомікі" Пра пачатак ажыццяўлення віду эканамічнай дзейнасці Грамадскія абмеркаванні Гуманітарныя праекты