Памер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Звычайная версія сайта
Пошук

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі

Адрас: 225710, г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, 21

тэлефон / факс: 8 (0165) 32-30-85

e-mail: ideology@pinsk.gov.by

Начальнік аддзела: Кулак Валянціна Мікалаеўна

кабінет № 17, тэл. (8-0165) 31-72-74

Прыёмныя дні: серада 8.00-13.00

Намеснік начальніка: Клімчук Вольга Віктараўна

кабінет № 17, тэл. (8-0165) 32-30-88

спецыялісты:

Юрчанка Кірыл Міхайлавіч, кабінет №16, тэл. (8-0165) 31-71-17, (8-0165) 32-30-85

Рэжым работы аддзела:

Панядзелак-пятніца: з 8.00 да 17.00

Абедзенны перапынак: з 13.00 да 14.00

Выхадны: субота, нядзеля

Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца:

рэалізацыя на тэрыторыі горада Пінска дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, шырокае інфармаванне насельніцтва аб дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, аблвыканкама, Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, гарвыканкама і іншых дзяржаўных органаў;

ажыццяўленне на тэрыторыі горада Пінска дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, каардынацыя дзейнасці ў сферы маладзёжнай палітыкі ў мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў моладзі;

рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, кнігавыдання, каардынацыя дзейнасці гарадскіх сродкаў масавай інфармацыі;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь пра дзяржаўныя сімвалы і афіцыйных геральдычных сімвалах;

каардынацыя этнаканфесійных адносін і кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях;

забеспячэнне ўзаемадзеяння гарвыканкама з дзеючымі на тэрыторыі горада Пінска мясцовымі грамадскімі аб'яднаннямі, арганізацыйнымі структурамі грамадскіх аб'яднанняў, прафесійных саюзаў і палітычных партый, рэлігійнымі арганізацыямі;

У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі аддзел ажыццяўляе наступныя функцыі:

арганізуе грамадска-палітычныя мерапрыемствы;

каардынуе дзейнасць арганізацый, у тым ліку мясцовых грамадскіх аб'яднанняў, арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў, прафесійных саюзаў і палітычных партый, рэлігійных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі горада Пінска;

ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку рэгістрацыю і пастаноўку на ўлік арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў, прафесійных саюзаў, улік і вядзенне часопісаў дзяржаўнай рэгістрацыі, уліку арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў, прафесійных саюзаў;

рыхтуе заключэнні для прыняцця рашэнняў аблвыканкама аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) рэлігійных суполак, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у статуты рэлігійных суполак;

арганізуе работу ў галіне распаўсюджвання ідэй духоўнага яднання, верацярпімасці, нацыянальнай згоды, павагі да гісторыі, культуры і мовы нацыянальных меншасцяў, іх традыцыям сумеснага пражывання;

інфармуе грамадскасць пра нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях нацыянальных і канфесійных адносін;

ўзаемадзейнічае са сродкамі масавай інфармацыі;

ажыццяўляе інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў, якія праводзяцца з удзелам мясцовых органаў улады;

каардынуе дзейнасць па распаўсюджванню друкаваных выданняў і прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі;

узгадняе і каардынуе правядзенне на тэрыторыі горада Пінска канферэнцый, фестываляў, семінараў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў грамадска-палітычнай тэматыкі;

удзельнічае ў развіцці інфармацыйнай сістэмы горада Пінска як часткі інфармацыйнай прасторы, ажыццяўляе інфармацыйнае суправаджэнне афіцыйнага сайта гарвыканкама ў глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт;

арганізуе прэс-канферэнцыі, сустрэчы журналістаў са старшынёй гарвыканкама і яго намеснікамі;

каардынуе дзейнасць зацікаўленых органаў і арганізацый па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;

ажыццяўляе планаванне, кантроль і садзейнічанне фарміраванню студэнцкіх атрадаў і іх дзейнасці ў вольны ад вучобы час;

ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку падрыхтоўку рашэнняў гарвыканкама аб уключэнні мясцовых моладзевых і (або) дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў у мясцовы рэестр маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай;

прымае меры па падтрымцы таленавітай і творчай моладзі;

садзейнічае станаўленню і развіццю маладзёжнага валанцёрскага руху;

каардынуе сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі і ўстановамі пытанні занятасці, працы і побыту, сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, арганізацыі вольнага часу моладзі;

ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры па напрамках дзейнасці, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Фотогалерея
Грамадскія абмеркаванні На варце закона Дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» Праект SUMCITYNET Указ № 143 "Аб падтрымцы эканомікі" Праект "Здаровы горад" Гуманітарныя праекты Пра пачатак ажыццяўлення віду эканамічнай дзейнасці