Прыём, рэгістрацыю зваротаў грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб ажыццяўляе аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе: г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, д. 21, 3 паверх, каб. 32 у працоўны час гарвыканкама (панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00, у перадсвяточны дзень час працы скарачаецца на 1 гадзіну). Тел. 36-99-32, 36-99-18.
Гарачая лінія Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з яго дзейнасцю, функцыянуе па тэлефоне 36-99-18 у працоўны час гарвыканкама (панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00), у адпаведнасці з часткай 2 падпункта 1.1. пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 667 "Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб".
Асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца па зацверджаным графіку. Парадак папярэдняга запісу (пры яго наяўнасці) паказаны ў графіку.
Вышэйшы дзяржаўны орган - Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.
Месца размяшчэння: г. Брэст, вул. Леніна, д. 11.
Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30, перапынак з 13.00 да 14.00 (у перадсвяточны дзень час працы скарачаецца на 1 гадзіну).
Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб выкладзены ў Раздзелах 2-3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 №300-3 "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
З 2 студзеня 2023 г. вядзенне кнігі заўваг і прапаноў Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта спынена на падставе часткі 2 пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2022 г. «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2005 г. № 285 и от 30 снежня 2011 г. № 1786».
Нумары тэлефонаў арганізацый, забеспечваючых жыццядзейнасць насельніцтва
Пісьмовыя звароты
Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Пінскі гарвыканкам па адрасе: г. Пінск, вул. Дняпроўскай флатыліі, д. 21, аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Вусны зварот - гэта зварот заяўніка падчас асабістага прыёму.
Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Пінскім гарадскім выканаўчым камітэце праводзіцца па графіку.
Звесткі аб ажыццяўленні папярэдняга запісу на асабісты прыём пазначаны ў графіку прыёму.
Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні, першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў гарвыканкама ажыццяўляецца ў працоўны час упаўнаважанымі на тое асобамі або па тэлефоне ва ўстаноўленым у графіку асабістага прыёму парадку.
Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні гарвыканкама ажыццяўляецца ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і па тэлефоне 36-99-32, заканчваецца за тры працоўныя дні да даты асабістага прыёму.
ГРАФІК правядзення прамых тэлефонных ліній з насельніцтвам города Пінска
Статья 6 Закона Республики Беларусь от 18 июля 2011 г. № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц»
Закон Республики Беларусь от 18 июля 2011 г. №300-3 «Об обращениях граждан и юридических лиц»