Месца знаходжання і рэжым работы вышэйшага дзяржаўнага органа
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
224005, г. Брэст, вул. Леніна 11
Рэжым работы:
панядзелак - пятніца з 8.30 да 17.30, перапынак з 13.00 да 14.00
Служба «адно акно» Пінскага гарвыканкама
г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, 21, 1 паверх
Адказныя за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур і кансультаванне грамадзян:
начальнік службы «адно акно» Сідарук Ніна Мікалаеўна; тэл.: 142, 65 00 73;
спецыяліст службы «адно акно» Панішава Ірына Валер'еўна, тэл.: 142, 65 00 73;
спецыяліст службы «адно акно» Бут-Гусаім Ларыса Іванаўна, тэл.: 142, 65 00 43;
спецыяліст службы «адно акно» Галоўчык Таццяна Васільеўна, тэл.: 142, 65 00 43;
спецыяліст службы «адно акно» Дземчук Вольга Мікалаеўна, тэл.: 142, 31 70 01;
спецыяліст службы «адно акно» Кананчук Вольга Генадзьеўна, тэл.: 142, 31 70 17;
спецыяліст службы «адно акно» Федулова Анастасія Аляксандраўна тэл. 142, 31 70 01;
спецыяліст службы «адно акно» Патапава Наталля Юр'еўна тэл. 142, 31 70 12;
спецыяліст службы «адно акно» Філімонава Наталля Мікалаеўна тэл. 142, 31 70 12.
Рэжым работы службы «адно акно» Пінскага гарвыканкама:
панядзелак, аўторак, серада: 8.00-20.00,
чацвер, пятніца: 8.00-17.00
субота, нядзеля - выхадныя дні
Асноўныя задачы службы "адно акно":
- забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
- стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца структурнымі падраздзяленнямі Пінскага гарвыканкама
Плата, взимаемая при осуществлении административных процедур
Нарматыўныя дакументы
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно»;
Дадатковую інфармацыю, якая датычыцца нарматыўных прававых актаў, Вы можаце атрымаць на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь https://pravo.by/
Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме
Заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг пасля атрымання да яе доступу:
без выкарыстання сродкаў ідэнтыфікацыі, указаных у абзацах трэцім і чацвёртым сапраўднай часткі;
з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара зацікаўленай асобы (акрамя выпадкаў, калі зацікаўленай асобай з'яўляецца юрыдычная асоба). Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу, сертыфікат адпаведнага адкрытага ключа якога выдадзены рэспубліканскім цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь.
Спосаб доступу да адзінага партала электронных паслуг для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у пераліку адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.
Для атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара грамадзянін звяртаецца ў службу выдачы ўнікальнага ідэнтыфікатара з пісьмовай заявай (служба выдачы ўнікальнага ідэнтыфікатара (далей - служба выдачы) - служба "адно акно", створаная ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама аператар ААІС і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, упаўнаважаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на выдачу ўнікальнага ідэнтыфікатара).
Пры звароце ў службу выдачы грамадзянін прад'яўляе дакумент, які сведчыць асобу, а таксама дае пісьмовую згоду на правядзенне зверкі названых ім звестак з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах (сістэмах), уладальнікам якіх з'яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў.
Работнік службы выдачы ажыццяўляе зверку звестак, указаных грамадзянінам пры падачы заявы аб выдачы ўнікальнага ідэнтыфікатара, з інфармацыяй аб персанальных даных і дакуменце, які сведчыць асобу, якая ўтрымліваецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах (сістэмах), уладальнікам якіх з'яўляецца Міністэрства ўнутраных спраў.
У выдачы грамадзяніну ўнікальнага ідэнтыфікатара адмаўляецца ў выпадках:
непрадстаўлення дакумента, які сведчыць асобу, і (або) нязгоды на правядзенне зверкі звестак, указаных грамадзянінам пры падачы заявы аб выдачы ўнікальнага ідэнтыфікатара, у парадку, вызначаным гэтым Палажэннем;
прадстаўлення несапраўднага дакумента, які сведчыць аб асобе;
наяўнасці ўнікальнага ідэнтыфікатара;
выяўлення факта неадпаведнасці звестак аб грамадзяніне і дакуменце, які сведчыць аб асобе, пры правядзенні зверкі згодна з пунктам 7 Палажэння аб парадку атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2017 г. № 637 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" (далей - Палажэнне).
Работнік службы выдачы пры адсутнасці абставін, указаных у пункце 8 Палажэння, ініцыіруе прысваенне лагіна і фарміраванне першаснага пароля ў аўтаматычным рэжыме.
Паведамленне аб прысваенні лагіна і фарміраванні першаснага пароля выдаецца грамадзяніну работнікам службы выдачы.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 6 мая 2020 г. № 271 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур"