Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

«Кветка» ад пінчанак у «Дзявочы вянок Міра»

Общественное объединение «Белорусский союз женщин» (ОО «БСЖ») создано 14 декабря 1991 года. На добровольной основе объединяет женщин в структурных подразделениях организаций, созданных во всех областях, районах, городах, во многих трудовых коллективах и по месту жительства женщин.

Председатель ОО «БСЖ» – Шпилевская Ольга Александровна
220030, г. Минск, ул. Интернациональная, 11а
Тел./Факс (+375 017) 351 33 62, (+375 017) 378 66 42.
e-mail: belunionofwomen@tut.by

Брестская областная организация общественного объединения «Белорусский союз женщин»
Председатель – Савенок Инна Леонидовна

Адрес: г. Брест, ул. Советских Пограничников, 31
E-mail - BSJ@brest.belpost.by
+ 375 (162) 54-53-62
+ 375 (162) 54-53-61

Пинская городская организация общественного объединения «Белорусский союз женщин»
Председатель – Кулак Валентина Николаевна
225710 г. Пинск, ул. Брестская, 56
e-mail: bsz-pinsk@yandex.by
https://vk.com/bsj_pinsk

ПОЛОЖЕНИЕ О первом ГОРОДСКОМ КОНКУРСЕ «ЖЕНЩИНА-ЛИДЕР»

НОВОСТИ

«Кветка» ад пінчанак у «Дзявочы вянок Міра»

«Кветка» ад пінчанак у «Дзявочы вянок Міра»

Заўтра ў Александрыі, пра якую добра ведае кожны беларус, адбудзецца ІІ Рэспубліканскі конкурс рэгіянальных моладзевых праектаў «Дзявочы вянок Міра», ініцыятарам якога з’яўляецца Беларускі саюз жанчын.

Канкурсантаў чакае экскурсія па мясцовай сярэдняй школе, яны ўскладуць кветкі да помніка журботнай маці, наведаюць Трафімаву крыніцу, змогуць прадэгуставаць фітачаі, а яшчэ прымуць удзел у непаўторным Купальскім абрадзе – спусцяць на ваду цудоўнага Дняпра вянкі з кветак і траў.

У «Дзявочым вянку Міра» будзе і «кветка» ад пінчанак – праект гарадской арганізацыі «Імёны слаўных жанчын у гісторыі Рэспублікі Беларусь на прыкладзе горада Пінска». Яго асноўная мэта – расказаць пра дзейнасць жанчын, якія ўнеслі ўклад у станаўленне і развіццё беларускага грамадства ў розныя гістарычныя перыяды.

Вынікам працы стане стварэнне адпаведных інтэрнэт-партала, перасоўнай выставы, а таксама кнігі, выданне якой прымеркавана да 925-годдзя горада над Пінай.

– Жанчына – Каханне – Згода – Мір! Спалучэнне менавіта гэтых слоў павінна характарызаваць кожную прадстаўніцу цудоўнай паловы чалавецтва.

Асаблівую ролю ў захаванні міру адыгрываюць жанчыны, бо хто, як не яны, разумеюць, якія бедствы прыносяць войны і канфрантацыі ў першую чаргу для сям'і, дзяцей. А для ўмацавання міру ў наш няпросты час вельмі важна аб'ядноўвацца разам вакол значных праектаў, ідэй, акцый. Іх вельмі шмат прапануе жанчынам Пінская гарадская арганізацыя ГА «БСЖ», – адзначае яе старшыня Валянціна КУЛАК. – Літаральна кожная пінчанка мае магчымасць праявіць свае здольнасці, рэалізаваць ідэі. Мы разумеем, што сёння вельмі важна займацца моладдзю – выхоўваць яе на патрыятычных, маральна-духоўных каштоўнасцях. Праект «Імёны слаўных жанчын у гісторыі Пінска» рэалізуем з 2019-га. У Год гістарычнай памяці падключылі моладзь.

Як высветлілася, дзяўчынкам цікава працаваць у архівах, вывучаць літаратуру, наведваць музеі, сустракацца з сучасніцамі для таго, каб вызначаць лёсы і подзвігі тых жанчын, якія ўнеслі свой асабісты ўклад у развіццё і станаўленне нашага горада. У моладзі з'явіліся новыя ідэі па рэалізацыі праекта. У першую чаргу, з выкарыстаннем інтэрнэт-прасторы.

Было вырашана вынесці праект на рэспубліканскі ўзровень, праўда, мы крыху падкарэктавалі назву «Імёны слаўных жанчын у гісторыі «Дзявочы вянок Міра» – гэта прэзентацыя сацыяльна значных праектаў моладзевых структурных падраздзяленняў ГА «БСЖ», накіраваных на ўмацаванне традыцыйнага інстытута сям'і; аказанне дапамогі тым, хто мае патрэбу; аб'яднанне маладых жанчын з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй; духоўна-маральнае адраджэнне, сацыяльна- эканамічнае, гуманітарна-культурнае развіццё краіны.

Для нас сімвалічна, што мерапрыемства адбудзецца ў Александрыі, месцы, якое асацыіруецца з сапраўдным патрыятызмам, шчырай любоўю да малой радзімы, а значыць, і да людзей, у тым ліку і да слаўных жанчын, якія ўносяць уклад у развіццё роднага краю, робяць усё магчымае, каб над нашай галавой заўсёды было мірнае неба.

Спадзяемся, што праект пінчанак стане сапраўдным упрыгожаннем «Дзявочага вянка Міра».

ГОД БЕЛОРУССКОЙ ЖЕНЩИНЫ 2026 - Год белорусской женщины Гуманитарные проекты Всебелорусское народное собрание Общественные обсуждения Республиканская акция "Вместе – за крепкую и здоровую семью" Геноцид белорусского народа Предупреждение и профилактика наркомании Единый день информирования Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования БЕЛОРУССКИЙ ФОНД ФИНАНСОВОЙ ПОДДЕРЖКИ ПРЕДПРИНИМАТЕЛЕЙ Белорусская универсальная товарная биржа На страже закона Умный город Указ № 143 "О поддержке экономики" Проект "Здоровый город" О начале осуществления вида экономической деятельности