Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

35 гадоў назад, на чацвертым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася аварыя, найбуйнейшая з тэхнагенных катастроф 20-га стагоддзя

26.04.2021

35 гадоў назад, на чацвертым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася аварыя, найбуйнейшая з тэхнагенных катастроф 20-га стагоддзя, якая для Беларусі стала нацыянальным бедствам. Органамі дзяржаўнай улады на працягу гэтага тэрміну праводзіцца вялікая сістэмная работа па стварэнні неабходных умоў для нармальнай жыццядзейнасці насельніцтва і ліквідацыі наступстваў катастрофы. 

З гэтай нагоды сёння ў цэнтры дадатковага навучання адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам кіраўнікоў мясцовай улады,  дэпутатаў, ветэранаў-ліквідатараў аварыі, прадстаўнікоў грамадскасці і моладзі.

Намеснік старшыні гарвыканкама Генадзь Палікоўскі ад імя кіраўніцтва горада выказаў глыбокую падзяку ветэранам-ліквідатарам за смеласць і ўзятую на сябе адказнасць за выратаванне людскіх жыццяў.

7 лістапада 2020 года пачаўся новы перыяд у жыцці нашай незалежнай Беларусі: уведзена ў эксплуатацыю Беларуская АЭС. Гэта драйвер развіцця нашай дзяржавы ў самых разнастайных кірунках. “Ад развіцця атамнай энергетыкі нельга сёння адысці, але яна павінна быць бяспечнай, –заявіў на мітынгу Генадзь Палікоўскі. – Вось чаму  для Беларускай АЭС быў абраны самы сучасны праект, які адрозніваецца моцнымі характарыстыкамі бяспекі і адказвае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Вельмі важна разумець, што наша краіна ўлічыла ўсе памылкі, дапушчаныя пры эксплуатацыі Чарнобыльскай электрастанцыі, каб уведзеная ў эксплуатацыю Астравецкая АЭС прыносіла джяржаве і людзям толькі перавагі, перш за ўсе, экалагічныя”.
Лейтматывам жалобнага мерапрыемства стаў заклік да ўсіх ушанаваць памяць тых, хто, ахвяруючы сваім жыццём, прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы, хто сёння прыкладае намаганні для адраджэння забруджаных тэрыторый. Гэты дзень – напамін адказнасці чалавецтва за лёс планеты.
Для дасягнення гэтай мэты ў Год народнага адзінства асабліва важныя для ўсіх беларусаў такія якасці, як згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне.

14.jpg

10.jpg

7.jpg

12.jpg



ГОД БЕЛОРУССКОЙ ЖЕНЩИНЫ 2026 - Год белорусской женщины Всебелорусское народное собрание Республиканская акция "Вместе – за крепкую и здоровую семью" Умный город Геноцид белорусского народа Предупреждение и профилактика наркомании Единый день информирования Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования БЕЛОРУССКИЙ ФОНД ФИНАНСОВОЙ ПОДДЕРЖКИ ПРЕДПРИНИМАТЕЛЕЙ Белорусская универсальная товарная биржа На страже закона Гуманитарные проекты Указ № 143 "О поддержке экономики" Проект "Здоровый город" Общественные обсуждения О начале осуществления вида экономической деятельности