Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Рассылка новостей

Решение Пинского городского Совета народных депутатов от 21 июня 1994 года №421

Выканкам Пінскага гарсавета дэпутатаў

21.06.94                                                                     421

Рашэнне

Аб гербе горада Пінска

____________________

У сувязі з тым, што герб горада Пінска, які быў прапанаваны пастаяннай дэпутатскай камісіяй па культуры, справам рэлігіі і спорту і зацверджаны рашэннем ганрсавета 26.09.91, не можа быць унесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь, паколькі не адпавядае агульнапрынятым правілам геральдыкі, кіруючыся пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.02.94 № 89 “Аб зацвярджэнні палажэння аб Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь” і па ўзгадненню з дэпутацкай камісіяй па культуры выканкам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў

в ы р а ш ы ў:

І. Зацвердзіць герб горада Пінска распрацаваны дзяржаўнай геральдычнай службай Рэспублікі Беларусь на падставе патрабаванняў геральдыкі і пераемнасці гістарычных традыцый /дадатак 1/.

ІІ. Зацвердзіць Палажэнне аб гербе горада Пінска /дадатак 2/.

ІІІ. Вынесці на чарговую сесію гарсавета пытанне аб прызнанні страціўшым сілу рашэння гарсавета ад 26.09.91 № 124 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб гербе горада Пінска”.

Першы намеснік

старшыні гарвыканкама                                             П.М.Цішук

В.а. кіраўніка спраў                                                   А.Я.Амельянюк


                                                                                                    Дадатак № 2

                                                                                                   ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                                                   рашэннем гарвыканкама

                                                                                                   ад 21.06.1994 № 421


ПАЛАЖЭННЕ

аб гербе горада Пінска

Гербам горада Пінска па праву пераемнасці гістарычных традыцый з’яўляецца герб, нададзены месту Пінскаму прывілеям Стэфана Баторыя 12 студзеня 1581 года.

I. Апісанне герба:

Шчыт завостраны ўнізе і ўшчэрбны з бакоў, у чырвоным полі залаты

лук, сталёвае джала стралы накіравана ўправа.

II. Выява герба горада Пінска можа змяшчацца:

2.1. На будынках і ў памяшканнях гарадскога Савета дэпутатаў і яго выканаўчага камітэта.

2.2. У месцах афіцыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца гарадскім Саветам дэпутатаў і яго выканаўчым камітэтам.

2.3. Нараўне з дзяржаўнай сімволікай у якасці эмблемы і пячаткі на афіцыйных дакументах гарадскога Савета дэпутатаў і яго выканаўчага камітэта.

2.4. Ва ўсіх іншых выпадках змяшчэннне герба горада Пінска павінна быць узгоднена з выканаўчым камітэтам гарадскога Савета дэпутатаў.

2.5. Пры парушэнні гэтага Палажэння пры змяшчэнні герба горада Пінска наступае адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

III. Рэпрадутаванне выявы герба горада Пінска, незалежна ад яго памераў, заўсёды павінна дакладана адпавядаць эталонам каляровай ці чорна-белай выяў, якія прыкладаюцца да гэтага Палажэння.


     Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь       

 

                      
При использовании материалов сайта 
прямая ссылка на www.pinsk.gov.by обязательна.
Разработка:БизнесПрограммы