Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Рассылка новостей

Завяршаецца міжнародны фестываль арганнай і старадаўняй музыкі «Маці міласэрнасці»

19.07.2019

Завяршаецца міжнародны фестываль арганнай і старадаўняй музыкі «Маці міласэрнасці»

Завяршаецца міжнародны фестываль арганнай і старадаўняй музыкі «Маці міласэрнасці» - культурна-духоўнае мерапрыемства, якое праходзiць у рамках рэспублiканскай акцыi «Пiнск - культурная сталiца Беларусi».

Фестываль праходзіў з 25 мая ў Пінскім кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. На працягу амаль двух месяцаў у касцёле выступалi выканаўцы і творчыя калектывы з розных гарадоў: Пінск, Мінск, Гродна, Полацк, Масква, Санкт-Пецярбург, Кракаў, Беласток, Луцк.

20 лiпеня а 16 гадзiне выступiць Лілія Пячонкіна  (г. Санкт-Пецярбург).

21 лiпеня а 15 гадзiне  адбудзецца закрыццё фестывалю. REQUIEM. Выконвае ансамбль украінскай песні і абраду «Ватра», г.Мінск. 


Возврат к списку



        Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь       

   

                      
При использовании материалов сайта 
прямая ссылка на www.pinsk.gov.by обязательна.
Разработка:БизнесПрограммы