Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Рассылка новостей

Міжнародны фестываль арганнай і старадаўняй музыкі «Маці міласэрнасці» праходзіць ў Пінску

14.06.2019

Міжнародны фестываль арганнай і старадаўняй музыкі «Маці міласэрнасці» праходзіць ў Пінску

У рамках мерапрыемстваў года ў статусе культурнай сталіцы ў Пінску праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы і рэалізуюцца розныя творчыя ініцыятывы.

Пінская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла і Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт выступілі арганізатарамі фестывалю арганнай і старадаўняй музыкі «MATER MISERICORDIAE» («Маці міласэрнасці»).

Культурна-духоўнае мерапрыемства пысвечана памяці першага кардынала ў навейшай гісторыі Беларусі Казіміра Свёнтэка. Фестываль праходзіць з 25 мая па 21 ліпеня 2019 года ў Пінскім кафедральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

На працягу амаль двух месяцаў у сценах касцёла выступяць выканаўцы і творчыя калектывы з розных гарадоў і краін: акрамя Пінска ў праграме прадстаўлены Мінск, Гродна, Полацк, Масква, Санкт-Пецярбург, Кракаў, Беласток, Луцк.

Аргкамітэтам зацверджна афіцыйная праграма.

Праграма

Міжнароднага арганнага фестывалю

«Маці міласэрнасці»

MATER MISERICORDIA

(памяці кардынала Казіміра Свёнтэка)

Чэрвень

15.06.2019, сб 16:00  Арына Цытлянок, Мінск-Гент

16.06.2019, ня 16:00  Анастасія Сідзельнікава, Масква

18.06.2019, аўт 19:30  Ксенія Пагарэлая, Полацк

20.06.2019, чц 19:30  Даніэль Зарэцкі, Санкт-Пецярбург

22.06.2019, сб 19:30  Даніэль Зарэцкі, Санкт-Пецярбург

23.06.2019, ня 16:00  Ірына Кліміна, Санкт-Пецярбург

27.06.2019, чц 19:30  Юзаф Катовіч, Беласток

29.06.2019, сб 16:00  Вікторыя Куцько, Пінск

30.06.2019, ня 16:00  Марыя Макаранка, Масква

Ліпень

02.07.2019, аўт 19:30  Марыя Макаранка (арган), Станіслаў Ярашэўскі (флейта), Масква

03.07.2019, ср 16:00  Пётр Сухоцкі, Луцк

06.07.2019, сб 16:00  Ірына Разанава, Санкт-Пецярбург

07.07.2019, ня 16:00  Вера Латышава, Гродна

14.07.2019, ня 16:00  Музыка XIX-XX стагоддзяў. Даніэль Прайзнэр, Кракаў

20.07.2019, сб 16:00  Лілія Пячонкіна, Санкт-Пецярбург

21.07.2019, ня 15:00  Закрыццё фестивалю. Requiem. Ансамбль украінскай песні і абраду «Ватра», Мінск


Возврат к списку



        Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь       

   

                      
При использовании материалов сайта 
прямая ссылка на www.pinsk.gov.by обязательна.
Разработка:БизнесПрограммы