Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Рассылка новостей

Пінчанка М.Мышкавец атрымала пашпарт з рук Прэзідэнта

21.03.2019

Пінчанка М.Мышкавец атрымала пашпарт з рук Прэзідэнта

Пінчанка М.Мышкавец атрымала пашпарт з рук Прэзідэнта15 сакавіка, у День Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Палацы Незалежнасці адбылася ўрачыстая падзея - Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ўручыў пашпарты юным грамадзянам. Сярод дваццаці пяці школьнікаў была васьмікласніца сярэдняй школы №11 г.Пінска Марыя МЫШКАВЕЦ.

Марыя - дзяўчына з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, яна ўдзельніца шматлікіх гарадскіх і рэгіянальных конкурсаў, піянерскі лідар, член Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, намеснік старшыні савета дружыны, актыўны ўдзельнік сацыяльных і дабрачынных акцый. Вынікам яе грамадскай дзейнасці стала паездка ў сталіцу на ўрачыстае мерапрыемства ў гонар 25-годдзя Галоўнага Закону краіны.

- Я доўга не магла паверыць, што мяне абралі для такой падзеі, - дзеліцца ўражаннямі Марыя. - Прэзідэнт уручаў пашпарты - гэты момант, эмоцыі, якія мяне ахапілі я доўга буду памятаць. Спачатку вельмі хвалявалася, а потым супакоілася і пачала атрымоўваць грандыёзнае задавальненне ад мерапрыемства. Самым запамінальным і яскравым стаў непасрэдна момант уручэння пашпарта Прэзідэнтам.



Дарэчы, 25 шчасліўчыкаў правялі ў сталіцы два дні. Ім паказалі горад, музеі Вялікай Айчыннай вайны і старых кніг, што ў педагагічным універсітэце імя М.Танка. Падарожнічалі па Мінску разам з супрацоўнікамі Міністэрства адукацыі і прадстаўнікамі цэнтральнага камітэта БРСМ.

І ўсё ж такі самай цікавай стала экскурсія па Палацы Незалежнасці. За ўсю гісторыю суверэннай Беларусі гэта быў трэці выпадак, калі камусьці дазволілі зайсці ў рабочы кабінет Прэзідэнта. А там юнакам і дзяўчатам паказалі першае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое Марыі ўдалося пагартаць.

Там жа, у Палацы Незалежнасці, пабывалі і ў музеі падарункаў Прэзідэнту, дзе больш за ўсё ўразіла ручка Папы Рымскага. Школьнікам расказалі, што менавіта гэтай ручкай быў падпісаны важны дакумент.

- У гісторыі кожнай установы адукацыі ёсць важная падзея, якая застаецца ў памяці на ўсё жыццё ў дзяцей, бацькоў, педагогаў, - падзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №11 Алена Міхайлаўна Чарняковіч. - І менавіта такой падзеяй стаў удзел нашай вучаніцы ў рэспубліканскай акцыі «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Маша вельмі ініцыятыўная, у яе ярка выражана пазіцыя арганізатара. І увогуле яна адказны і прыстойны чалавек. Яна на высокім ўзроўні прадставіла сябе, школу і родны горад падчас адкрытага дыялогу з прадстаўнікамі БРСМ і Міністэрства адукацыі.

Мы жадаем Марыі і далей з гонарам несці званне «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Рэдакцыя газеты "Пінскі веснік"



Возврат к списку



 











 Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь




 





 
   

                      
При использовании материалов сайта 
прямая ссылка на www.pinsk.gov.by обязательна.
Разработка:БизнесПрограммы