Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Рассылка новостей

21 лютага - День роднай мовы

21.02.2019

21 лютага - День роднай мовы

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дата для Дня была абраная ў знак памяці падзеяў, што адбыліся ў Дакке (цяпер - сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, яны патрабавалі прызнаць яе адной з дзяржаўных моў краіны.

Мова з'яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з прыкладна 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.

У нашай краіне штогод шырока адзначаецца Дзень беларусскага пісьменства (у першую нядзелю векрасня). Дарэчы, цэнтрам мінулагодняя святкавання стаў суседні горад Іванава. Традыцыйна ў рамках Дня роднай мовы ў Беларусі, як і ў іншых краінах свету, праходзяць розныя мерапрыемствы.

У Пінску да 25 лютага ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы праходзіць тыдзень роднай мовы "Матчына мова".

На працягу тыдня працуюць кніжная выстава "Роднай зямлі галасы" і  выстава-партрэт "Хачу неспакойнаю хмарай грымець" (да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта А. Куляшова).

Усе дні ў чытальнай зале праводзяцца агляды літаратуры па дадзенай тэме. Праходзяць мерапрыемствы таксама ў дзіцячай і філіялах цэнтральнай бібліятэкі, у навучальных установах горада.

Рэдакцыя газеты "Пінскі веснік"


Возврат к списку



 











 Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь




 





 
   

                      
При использовании материалов сайта 
прямая ссылка на www.pinsk.gov.by обязательна.
Разработка:БизнесПрограммы