Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Рассылка новостей

Новую кнігу пра Пінск выдадуць да года культурнай сталіцы

27.12.2018

Новую кнігу пра Пінск выдадуць да года культурнай сталіцы

Рыхтуецца да выдання новая кніга пра Пінск. Яна атрымае назву «Пінск на скрыжаванні стагоддзяў». Аўтар - Таццяна Аркадзьеўна Хвагіна - экскурсавод года Беларусі па выніках рэспубліканскага турыстычнага агляду-конкурсу «Пазнай Беларусь». Выдавецтвам выступае «Вышэйшая школа».


фота: рэдакцыя газеты "Палеская праўда"

Кніга «Пінск на скрыжаванні стагоддзяў» адлюструе новы архітэктурны і турыстычны вобраз культурнай сталіцы Беларусі. Выданне будзе багата ілюстраваным.

Кніга выдаецца на трох мовах: беларускай, рускай, англійскай. Адрасавана шырокаму колу чытачоў, у тым ліку гасцям з блізкага і далёкага замежжа.

Навукова-папулярнае выданне ўключана ў канцэпцыю запланаваных у Пінску мерапрыемстваў года ў статусе культурнай сталіцы Беларусі. Пінскі гарвыканкам выступіў з прапановай аб уключэнні кнігі «Пінск на скрыжаванні стагоддзяў» у план выпуску сацыяльна значных выданняў Беларусі на 2019 г. Дадзены пералік фарміруецца штогод Міністэрствам інфармацыі для фінансавай падтрымкі выданняў, якія выпускаюцца ў мэтах рэалізацыі дзяржаўных праграм.

Кніга паслужыць папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Пінска і Беларускага Палесся, яго інтэграцыі ў еўрапейскую культурна-турыстычную прастору.



Возврат к списку



 











 Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь




 





 
   

                      
При использовании материалов сайта 
прямая ссылка на www.pinsk.gov.by обязательна.
Разработка:БизнесПрограммы