Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Рассылка новостей

Пінск з монаспектаклем наведаў кіраўнік гурта «Троіца» Іван Кірчук

12.02.2018

Пінск з монаспектаклем наведаў кіраўнік гурта «Троіца» Іван Кірчук

Рэдакцыя газеты "Пiнскi веснiк"

Пінск са сваім монаспектаклем «Дарожка мая…» наведаў беларускі фалькларыст, старшы выкладчык кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін Інстытут культуры Беларусі, кіраўнік гурта «Этна-трыа «Троіца» Іван Іванавіч Кірчук.

Этнаграфіяй Іван Іванавіч займаецца даволі даўно. Звесткі збірае і занатоўвае непасрэдна па аповедах мясцовых жыхароў. Яго монаспектакль больш арыентаваны на музычны фальклор: этнограф на шматлікіх інстументах выконваў народныя песні.



Адметна тое, што гэта былі не проста музычныя кампазіцыі. Пастанова «Дарожка мая…» – своеасаблівы цыкл песень, якія спачатку чуе, а потым і сам чалавек выконвае на працягу свайго жыцця год за годам: калыханкі, пасяўныя, пастушковыя, троіцкія пра русалак, купалаўскія, на ўборку, вясельныя, калядныя… І гэта не ўсе. Кожная падзея ў жыцці нашых продкаў суправаджалася песняй. І былі яны надзіва мілагучныя і запамінальныя.



Расказаў Іван Іванавіч і пра тое, што людзі раней ведалі да чатырох соцень песень. І передаваліся яны ад маці да дочкі, ад бацькі да сына – і так пакаленне за пакаленнем.


А нашы сучаснікі амаль што страцілі народную песенную спадчыну. Этнограф заклікае да таго, каб мы часцей звярталіся да сваіх бабуль і матуль, якія яшчэ помняць фальклорныя песні, ды і звычаі ўвогуле.



Возврат к списку



    Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь       

   

                      
При использовании материалов сайта 
прямая ссылка на www.pinsk.gov.by обязательна.
Разработка:БизнесПрограммы