Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Рассылка новостей

Электронные обращения граждан

НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ / НА РУСКАЙ МОВЕ

  
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ВЕДАМА ЗАЯЎНІКАЎ

Электронныя звароты кіраўніцтву гарвыканкама размяшчаюцца ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце гарвыканкама ў глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 № 300-З (далей – Закон), (са змяненнямі і дапаўненнямі, актуальны з 23 студзеня 2016 г.) электронныя звароты падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных артыкулам 25 «Разгляд электронных зваротаў» Закона.

Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да электронных зваротаў, вызначаны пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім-пятым пункта 3 артыкула 12 Закона (размешчаны ніжэй).

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Пры незахаванні ўстаноўленых патрабаванняў, Ваш электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона.

Таксама ў Вашым звароце павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках яго папярэдняга разгляду (калі звяртаўся раней) з дадаткам документаў (пры наяўнасці), якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

У выпадку, калі Вы хочаце атрымаць пісьмовы адказ на свой электронны зварот на папяровым носьбіце на Ваш паштовы адрас, Вы павінны паведаміць аб гэтым у сваім электронным звароце.

У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (болей дзесяці зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка дзяржаўнага органа або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

Дадатковыя дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і другія дакументы і (або) звесткі, неабходныя для рашэння пытанняў, выкладзеных у звароце, трэба прадстаўляць у форме файлаў, прымацаваных да электроннага звароту.

У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Вы маеце права:
адклікаць свой электронны зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме такім самым спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Вы маеце права:
абскардзіць ва ўстаноўленым парадку ў вышэйстаячую арганізацыю адказ на Ваш зварот або рашэнне пакінуць зварот без разгляду па сутнасці. Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне пакінуць зварот без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны Вамі ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Для накіравання Вашага электроннага звароту Вам трэба запоўніць наступную форму. Усе палі формы з'яўляюцца абавязковымі для запаўнення.

Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі гэтакае маецца) або ініцыялы грамадзяніна*
Адрас месца жыхарства (месца знаходжання)*
Месца працы (навучання)
E-mail*
Сутнасць звароту*
Прымацаваць файл(не болей за 5Mb)
Увядзіце тэкст на малюнку*


     Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь       

 

                      
При использовании материалов сайта 
прямая ссылка на www.pinsk.gov.by обязательна.
Разработка:БизнесПрограммы