Размер:
AAA
Цвет: CCC
Изображения Вкл.Выкл.
Обычная версия сайта
Поиск

Незвычайнае вяселле!

Незвычайнае вяселле!

Незвычайнае вяселле!

15 жніўня 2020 г. у аддзеле загса Пінскага гарвыканкама адбылася незвычайная рэгістрацыя заключэння шлюбу.

У гэтай пары, Сяргея і Крысціны Юрчанка, ўсё было незвычайна!

Але ўсё папарадку.

Сяргей і Крысціна жыхары Віцебска. Убачылі прыгожы Палац Бутрымовіча ў Пінску і вырашалі ўзяць шлюб менавіта тут, у горадзе Пінску.

Падалі заяву яшчэ ў сакавіку, планавалі вяселле на красавік. Але адбылася вірусная эпідэмія, якая планы змяніла, вяселле перанеслі.

І вось нашы маладыя прыехалі ў Пінск ужо ў жніўні. Прыехалі толькі ўдваіх, пазнаёміліся з нашым горадам, пабывалі на экскурсіі на радзіме Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы.

Рабяты пажадалі, каб іх рэгістрацыя шлюбу праходзіла на беларускай мове, падрыхтавалі музыкальнае суправаджэнне іх вясельнай цырымоніі пад паланэз Напалеона Орды .

У дзень рэгістрацыі малыдыя таксама былі толькі ўдваіх з фатографам, якая знімала ўсю цырымонію.

Але рэгістрацыя ў адсутнасці гасцей не была сумнай. Рабяты былі вельмі прыгожыя, нявеста была ў белай прагожай сукенцы з вянком на галаве з жывых кветак. Такія ж кветкі былі і ў букеце, які яна трымала ў руцэ. Маладыя глядзеліся вельмі святочна. А якія яны былі шчаслівыя і вельмі пяшчотныя адзін да аднаго!

Крысціна і Сяргей ў жыцці займаюцца танцамі. Прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, у тым ліку з пастановачнымі танцамі розных часоў. Яны падрыхтавалі вельмі прыгожы першы вясельны танец пад цудоўную музыку тых часоў, якая гарманічна гучала ў зале гістарычнага палаца. А сведкамі гэтага прыгожага танца сталі ўсе працаўнікі аддзела загса.

Гэта пара пакінула аб сябе вельмі прыемнае ўражанне.

Жадаем ім вялікага кахання і шчаслівага цікавага сумеснага жыцця! І няхай горад, у якім нарадзілася гэта маладая сям’я, назаўсёды застанецца ў іх памяці, а кожны прыезд у Пінск будзе толькі радасным.

Проведение переговоров о поставках продукции МСП На страже закона Умный город Гуманитарные проекты Проект SUMCITYNET Указ № 143 "О поддержке экономики" Проект "Здоровый город" Общественные обсуждения О начале осуществления вида экономической деятельности